Адзiн з найслаўных беларускiх футбалістаў, чэмпіен СССР 1982 году, віцэ-чэмпіён Эўропы 1988 году Сяргей Гоцманаў, які у 1996 г. падчас выбараў у Вярхоўны Савет быў у групе падтрымкі лiдара БПС Сяргея Высоцкага, паабяцаў заваяваць мэдалі разам з зборнай Вольнай Беларусi. Ці магчымае гэткае ў Беларусі сучаснай? Увогуле, як беларускія правыя з Партыі Свабоды бачаць сытуацыю, што склалася у беларускім спорце? На такія пытаньні мы паспрабуем адказаць у наступным артыкуле.

ЧАС АТАКАВАЦЬ

Здавён спорт і палітыка йдуць поруч. За савецкім часам у рэспубліках колішняга СССР і йншых акупаваных Масквою краінах Эўропы спорт зрабілі шыльдаю, якая цэраз спартовыя дасягненьні мусіла сьведчыць пра перавагу сацыялістычнай сыстэмы. Гэткае ж зьявішча можна назіраць і зараз у Кітаі, Паўночнай Карэі, Кубе, дзе пры жабрацтве народу спартовыя вынікі зусім някепскія. Для дзяржаваў, што вызваліліся з-пад камустычнага прыгону, гучныя посьпехі ў спорце — заяўкі сьвету пра сваё адраджэньне, таму яны робяцца агульнанацыянальнымі сьвятамі. У Беларусі з часу набыцьця незалежнасьці найвыгадней для сябе тэму спорту скарыстаў расейскі стаўленьнік Аляксандр Лукашэнка. Кат беларускага народу нібыта спрыяе ягонаму разьвiцьцю... Колькі падобных мiтау існуе ў нашым грамадзтве?!

У нумары «Прэсболу» за 30.12.1999 была надрукаваная толькі невялічкая частка лістоў беларускіх грамадзянаў, занепакоеных небясьпекаю нашае спартовае незалежнасьці. Добра, што людзі нарэшце пачалі турбавацца за сваё, за нашае, за беларускае. Зрух адбыўся у шэраговых аматараў футболу, хакею й г. д. Балельшчыкі з Барысава, Гомля, Мазыра, Берасьця, Гародні, Магілёва пакрысе разумеюць: у зборнай «саюзу» будуць гуляць толькі два-тры беларусы. А ў Эўропу ні «БАТЭ», ні «Гомель» не праб'юцца ніколi. Яны вырачаныя тузацца ў трэцяй дваровай лізе «усесаюзнага першынства». Лукашэнка «падтрымлівае» хакей, але йснуюць сьмяротныя падаткі для спартовых клюбаў, беларускім хакеістам дагэтуль несплацілі пазыкі за леташні чэмпіянат сьвету. Калісьці адныя з найлепшых у сьвеце беларускія гандбол, біятлён, гімнастыка паволі канаюць пад бездапаможныя лямантацыі спартовае грамадзкасьці. Нашыя футбалісты маюць ганарары меньшыя за ганарары футбалістаў «нацыяналістычных» краінаў Прыбальтыкі, «жабрацкае» Малдовы, «галоднае» Ўкраiны. Адзіная зорка беларускага фігурнага катаньня Я.Емельяненка на чэмпіянат Эўропы ў Аўстрыю дабіраўся за ўласны кошт! Затое: па ягоным вяртаньні ўлады спраўна адабралі частку грашовае ўзнагароды фігурыста...

Пазыцыя Беларускае Партыі Свабоды ў тым, што акцэнт у крытыцы «галоўнага хакеіста дзяржавы» ня мусіць засяроджвацца на прэтэнзіях за разьвіцьцё спартовае гаспадаркі, а за здраду Беларусі й беларускаму спорту, адпаведна. Мы выкрываем сапраўдную сутнасьць«інтэграста». Згадайце, як бедаваў Лукашэнка на зімовае алімпіядзе ў Нагана, што нашыя хлопцы занадта выматаюць расейскіх хакеістаў перад іхнымі галоўнымі гульнямі. А ў сваім інтэрвію на БТ перад Новым годам ён фактычна адрокся ад нашых спартоўцаў, заявіўшы, што, маўляў, непатрэбныя нам зборныя, якіяз аўсёды прайграюць. Вось і ўся «любоў» маскоўскага паслугача да беларускага спорту! Адзначым, пра нейкія гучныя посьпехі расейскіх футбалістаў і хакеістаў таксама нешта не чуваць.

Сяргей Турчыновіч, вядомы беларускі футбаліст, актыўны прыхільнік Беларускае Партыі Свабоды, заўважыў: «Нічога добрага ў нашым спорце за гэтым рэжымам не чакаецца. Такім чынам думае большасьць спартовых спэцыялістаў, але баяцца гаварыць з-за магчымае помсты збоку лукашэнкавай сыстэмы». Энтузыязм сапраўдных прафэсіяналаў — Мірановіча, Румбуціса, Курненіна, Пудышава дае мінімальны эфэкт, бо спорт гэткі ж закладнік палітычнае сыстэмы. як эканоміка, культура, мэдыцына. Сапраўдныя перамогі прыйдуць толькі пры беларускае ўладзе, што забясьпечыць нацыянальны ўздым, эканамічны рост, верне спартоўцам жаданьне самааддана змагацца за гонар свае краіны.

Беларуская Партьія Свабоды словам і справаю даўна даказала вернасьць айчыннаму спорту.

У свой час, калі падтрымка хакею шчэ не прыносіла палітычных балаў, Лукашэнка падлюча змаўчаў пасьля бязьлітаснага гвалту баўгарскіх паліцыянтаў над беларускімІ хакеістамі. БПС сталася адзінаю арганізацыяю, якая заступілася за нашу каманду. Хоць пікет Партыі Свабоды каля амбасады Баугарыі быў разагнаны беларускімі (!) мянтамі, аднак баўгары адразу ж прынесьлі афіцыйныя выбачэньнi. Нягледзячы на падзякі, што выказалі партыі хакеісты, і спартовая, і дэмакратычная прэса пра той выпадак не паведамілі. Менавіта сябры й прыхільнікі БПС, падтрыманыя «маладафронтаўцамі» ды сапраўднымі беларускімі грамадзянамі, абаранілі гонар беларусаў у матчы Беларусі й Расеі. Таго дню дзесяткі менчукоў сталіся ахвярамі раз'юшаных ад алькаголю й наркаты фанаў маскоўскіх «Спартаку», «ЦСКА». «Дынама», але шаноўны «Прэсбол» налісаў, што бойку распачалі беларускія «ультрас». Расейскія госьцікі сумеліся ад нечаканага прыёму-яны ж прыехалі ў «саюзную» Беларусь, якая быццам марыць легчы пад Маскву... Мужнасьць нацыяналістаў тады адзначылі ўсе аматары беларускага спорту. Быу нанесены йстотны ўдар па пазыцыях фашыкаў-маскалёў РНЕ сярод менскіх фанаў і ўзмацніла падтрымку Партыі Свабоды. Стаўка у гэтае барацьбе — душы маладых людзёў.

Спартовыя посьпехі Беларусі умацоўваюць нашую Дзяржаву. Будаўніцтва хакейньіх палацаў, разьвіцьцё інфраструктуры зімовых відаў спорту, па капрызу Лукашэнкі, між волі паскараюць ягоную палітычную сьмерць. Кожнае дасягненьне беларускага спорту падвышае самапавагу беларусаў, дапамагае адчуць нашую Нацыянальную Салідарнасьць. Мы, беларускія патрыёты-нацыяналісты, вылучаем падтрымку спорту, як адзін з асноўных прыярытэтаў у Вольнае Беларусі. Мы ачысьцім Беларускі спорт ад мафіі й бюракратыі, зробім выгоднаю грашоваю падтрымку спорту для спартоўцаў і бізнзсоўцаў. Традыцыйна моцныя й разьвітыя беларускія гімнастыка, біятлен, гандбол і г.д. зноўку будуць аднымі з наймацнейшых у Эўропе й сьвеце.. Трэніраваць клюбы ды нацыянальныя зборныя будуць сапраўдныя профi-фанатыкі беларускага спорту, на дапамогу якім мы запросім лепшых спэцаў з Эўропы, Паўночнае Амэрыкі. Паводле ўкраінскага й расейскага досьведу будуць зробленыя прынцыповыя захады, каб большасьць нашых зоркаў гулялі дома, на Радзіме.

Але спартовыя перамогі прыйдуць толькі пасьля сапраўднага палітычнага Вызваленьня, таму БЕЛАРУСАМ ЧАС АТАКАВАЦЬ!


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Жыве нацыянальная рэвалюцыя! — артыкул, ў якім зьмешчаныя многія базавыя прынцыпы Беларускай Партыi Свабоды.

Нацыянальная салiдарнасць народзiць Новую Беларусь — артыкул з поглядамi Сяргея Высоцкага на сучасную палiтычную сiтуацыю i ролю незалежнага прафсаюзнага руху.

Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz