Як ужо паведамлялася, 27 ліпеня 1998 года падчас мірнага шэсця апазіцыі, прысвечанага Дню незалежнасці, адбылася бойка паміж дэманстрантамі і групай малодчыкаў з расійскай фашысцкай арганізацыі "Русское национальное единство". Маладыя РНЕ напалі на некалькіх дэманстрантаў, у тым ліку на польскага журналіста Цэзарыя Галіньскага. 3 крыкамі "Русский порядок" баявікі ў камуфляжнай форме пачалі збіваць удзельнікаў шэсця. Дэманстранты здолелі перадаць правакатараў міліцыі. Аднак у міліцэйскіх зводках сярод затрыманых на наступны ранак яны не значыліся... Афіцыйнай інфармацыі па гэтаму інцыдэнту, як заўжды, не было.

РАСІЙСКІ ФАШЫЗМ У БЕЛАРУСІ МАЦНЕЕ

За чатыры гады прэзідэнцкага кіравання дэманстрантамі перададзены ў рукі міліцыі ўжо не адзін дзесятак асобаў, здзяйсняючых хуліганскія дзеянні ў ходзе мірных шэсцяў. Але не было аніводнага крымінальнага або адміністратыўнага працэсу супраць парушальнікаў парадку правядзення дэманстрацыяў, мітынгаў і пікетаў. Замест іх да адказнасці прыцягнуты сотні ўдзельнікаў мірных дэманстрацый.

Пасля акцыі 27 ліпеня зноў людзі пераканаліся ў наяўнасці панславянскага фашызму на Беларусі. Многія задаюць сабе пытанне: "Што гэта за стварэнне "Русское национальное единство" і адкуль яно ўзнікла на тэрыторыі беларускай дзяржавы?" Шавіністычныя расійскія палітыкі праводзяць спланаваную працу анэксіі Беларусі і далучэння яе да Расіі. Гэтая дзейнасць вядзецца на ўсіх узроўнях,ад вярбоўкі прыхільнікаў у дзяржапараце да інспіравання росту прарасійскіх экстрэмісцкіх груповак на беларускай зямлі. РНЕ, на сенняшні час буйнейшая нацыянал-фашысцкая арганізацыя ў Расіі, вельмі актыўна нарошчвае свой кантынгент у Беларусі як з дасылаемых з Расіі баявікоў, так і з мясцовых прыхільнікаў.

Узначальвае РНЕ Аляксандр Баркашоў, былы рабочы, які не мае вышэйшай адукацыі, але валодае чорным поясам па каратэ. Зорным часам РНЕ у Расіі быў удзел у абароне "Белага Дома" у кастрычніку 1993 года пад час супрацьстаяння ў Маскве. Баркашоўцы былі заўважаныя, дзякуючы форме, змаглі падцягнуць падмацаванні з правінцыі, ігралі істотную ролю ў жьіцці ўнутры "Белага Дома", складалі асабістую ахову Руцкога, Хасбулатава і Ачалава, згубілі двух чалавек забітымі, але і самі забілі некалькіх прыхільнікаў прэзідэнта Ельцына. Аднак баявікі РНЕ тады змаглі своечасова адыйсці, а РНЕ здабыла вялікую папулярнасць і яе колькасць пачала імкліва расці.

РНЕ прапагандуе агрэсіўны антыамерыканізм, нянавісць да дэмакратаў, габрэяў ды інародцаў. Антыамерыканізм трактуецца РНЕ вельмі шырока: "Мы забаронім ужыванне ў размове іншаземных слоў, праслухоўванне запісаў замежных рок-гуртоў і прагляд заходніх відэафільмаў" (Інтэрвью Аляксандра Баркашова. Собеседник, № 7, 1993) Антысемітызм РНЕ таксама вельмі даходлівы: "Жыдамасонам — смерць!" (Правый марш. Русский порядок. №6-7 (19-20), 1994).

Пасля налёту невядомых на штаб-кватэру РНЕ, калі Баркашова пад дулам аўтамата прымусілі перад відэакамерай выбачацца перад "неграмі, габрэямі, арабамі", тон яго інтэрв’ю ў прэсе стаў крыху міралюбівей. Аднак у расейскім палітычным раскладзе "Руское национальное единство" — моцная палітычная сіла, якая пагражае Расіі новьімі катаклізмамі. Па дадзеных газеты "Ивестия", толькі ў суседняй з Беларуссю Смаленскай вобласці каля 20 тьісяч членаў РНЕ! Гэтае паўвайсковае стварэнне нясе небяспеку не толькі для лёсу дэмакратыі ў самой Расіі, але і для суседніх незалежных дзяржаваў. Гэтае супрацоўніцтва пацвярджае высновы тых палітыкаў, якія называюць Беларусь акупаванай краінай.

Некалькі разоў малодчьікі з РНЕ дапамагалі міліцыі збіваць маніфестантаў беларускай апазіцыі. Сітуацыя парадаксальная і жудасная — беларуская міліцыя разам з расійскімі фашыстамі збівае беларускіх апазіцыйных дэманстрантаў. Становішча ўскладняецца рэпрэсіямі і ўціскам супраць беларускіх патрыятычных арганізацыяў. Сябры Беларускай партыі Свабоды некалькі разоў ўдзельнічалі ў сутычках з прадстаўнікамі РНЕ. "Белы легіён" (паўвайсковая беларуская патрыятычная арганізацыя) таксама супрацьстаіць расійскім шавіністам. Аднак беларускія ўмераныя дэмакраты спытваюць недавер да беларускіх "нацыяналістаў", паранейшаму апелюючы да справядлівасці з боку ўлады.

Такім чынам, пакуль панславянскі расійскі фашызм у Беларусі мацнее з кожным днём, а хлапчукі з РНЕ збіваюць мірных дэманстрантаў.

Р.S. Ужо не аднойчы гаварылася пра праблему расійскага фашызму, які пры прамой дапамозе лукашэнкаўскіх паплечнікаў пускае карані на беларускай зямельцы. Яшчэ ўчора мае сябры з Барысава смяяліся нада мной. «Ну якія там расійскія фашысты?". А сення яны падаўленыя з’яўленнем улётак РНЕ ў горадзе. Структуры РНЕ ўжо зашавяліліся ў Віцебску, Барысаве, Бабруйску, Гомелі, Магілёве, Мінску. 3 дапамогай грошаў і заступніцтва дабразычліўцаў у калідорах улады цяпер "фашыкі" падмінаюць пад сябе ваеннапатрыятычия клубы, спартклубы. Беларускім людзям, беларускім рабочым неабходна самім вучыцца бараніць сябе, калі ўлада на баку бандытаў і фашыстаў. Калі простыя беларускія людзі не дадуць адпор расійскаму фашызму, можа стацца, што праз нейкі час нам не будзе месца нават у сваім доме.


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz