Першы нумар «НАШАГА ШЛЯХУ» — голасу беларускіх патрыётау-нацыяналістау — у 2000-ым годзе распачынаецца з інтэрвію старшыні Беларускае Партыi Свабоды й натхняльніка Беларускага Вызвольнага Супраціву Сяргея Высоцкага. У інтэрвію закранаюцца многія праблемы, якія турбуюць кожнага беларускага грамадзяніна, а найперш — вызвольная палітыка.

ПЕРШАЯ ЗАДАЧА ТРЭЦЯГА ТЫСЯЧАГОДЗЬДЗЯ

- Спадар Сяргей, якія ж задачы стаяць перад Беларусьсю ў новым тысячагодзьдзі?

Сяргей Высоцкi - Першая, безумоўна, — Вызваленьне з-пад расейскае няволі. Беларусам належыць скупіць свой правін перад Богам i продкамі за падтрымку камуністаў, за ляяльнасьць да акупантаў, за кампраміс з д'яблам ды ягоным цяперашнім паслугачом на Беларусі, за скрайні матэр'ялiзм і адмаўленьне ад Дзяржавы й Веры, за бязьдзеинасьць, калі Бацькаўшчына ў крыві й сьлязох кліча на дапамогу. Украінцы заплацілі за сваю свабоду жыцьцямі гэрояў АУН УПА. За нас паміралі ў 40-50-я пасьляваенныя гады беларускія «Лясныя браты» и юнакі-рэвалюцыянэры з Саюзу Патрыётау Беларусі. Але зараз, напачатку трэцяга тысячагодзьдзя, Беларускі Народ мусіць расьсекчы апошні вузел свае гістарычнае кармы — жорстка адасобіцца ад Масквы ды вярнуцца на Боскі шлях.

- Некаторыя кажуць пра несфармаванасьць беларускае нацыянальнае ідэі. I гэтае, быццам, не дазваляе Беларусi стацца паўнавартаснай дзяржавай...

- Беларускі хлопец, які бароніць нацыянальны сьцяг ад халуёў-АМАПаўцаў, б'ецца зь імі да апошняга. валодае завершанаю Беларускай Ідэяй. А мясцовыя горамысьляры ўсё мармычуць «трэба сфармуляваць, акрэсьліць, а ўжо потым...» Гэтакае блытаніны шмат у дэмакратычных арганізацыяў. Што тут скажаш? Шаноўныя небаракi, усё ўжо сфармуляванае, аформленае задоўга да таго, як вы зьявіліся на гэтым сьвеце, Волаты Беларускае Нацыі — Каліноўскі, Купала. Ластоўскі, Вітуішка — завершылі пабудову Беларускага Храму. Ад нас патрабуецца на падмурку запаветаў Гэрояў і Творцаў Дзяржавы, ад сівога Рагвалоду да партызанаў-незалежнікаў, толькі аднавіць разбуранае чужацкаю набрыдзьдзю. Нацыянальная Ідэя сёньня — гэта чын (дзеяньне). Калі нехта ня можа дзейнічаць, ня ведае як, хай дапаможа тым, хто ведае — Партыі Свабоды, Кожны здольны дапамагчы барацьбе, дапамагчы самому сабе.А для таго, каб разважаць пра беларускую ідэю, трэба ведаць спадчыну свайго народу й Дзяржавы. У сярэднявеччы Беларусь мела шмат змагароў, але магчымасьць добрай адукацыі была ўсё ж абмежаванай. Ды цяпер ніхто з «палітолягаў-інтэлектуалаў» ня можа наблізіцца да мудрасьці Валовіча й Сапегі альбо глыбіні Вітаўта и Астроскага. Гляньце, навокал цэлыя арміі студэнтаў, а спытайцеся ў іх, ці ведаюць яны хоць адну беларускую малітву, хоць адзін беларускі верш — будуць разгублена міргаць вачыма. Нашыя ж продкі — і шляхта, і сяляне -заўжды вызначаліся высакароднасьцю, душэўнаю чысьцінёй, культурнасьцю бязь сёньняшняй прасавецка-маскоўскай «адукацыі».

- Хацелася б у большае ступені зразумець Вашае стаўленьне да дэмсілаў цяпер, калі БПС чарговы раз заклікала беларусаў да Беларускага Вызвольнага Супраціву. Пачнем, мусіць, з БНФ?

- У дачыненьні да Фронту ня можа быць толькі чорных альбо толькі белых фарбаў. Мы паважаем БНФ, а найперш Зянона Пазьняка, бо Фронт стаўся першай сур'ёзнай беларускай арганізацыяй у найноўшым часе. Дзякуючы волі ейнага лідара бьілі зробленыя значныя зрухі ў грамадзтве, праз што намэнклятура прыняла Дэклярацыю аб незалежнасьці, Закон аб мовах, нацыянальную сымболіку... Аднак былі й недаравальныя памылкі. Сярод іх,талерантнасьць 91-гагоду, калі трэба было павыкідваць зь цеплых пакояў усю гэную чырвоную пошасьць, пасадзіць за краты зацятых ворагаў, зруйнаваць дарэшты філію маскоўскага КДБ, камуністычныя структуры. Моладзь ірвалася вынішчыць д'яблавыя гнезды. Гульня ў «эўрапейскую цывілізаванасьць» з чортавым племям скончылася новым паняволеньнем Бацькаўшчыны служкам сатаны. Прыгадаем паразу рэфэрэндуму БНФ у 1992-м, прэзыдэнцкія выбары... Кажуць: зрабілі, што маглі; але час патрабаваў зрабіць больш, чым дазвалялі абставіны! Вядома, Шушкевіч нясе значна большы цяжар віны за сваю палітычную імпатэнцыю ў той час, але крытыкаваць яго ня варта. Палітычныя банкруты нас не цікавяць. Актывістаў БНФ, якія ўпарта з намі змагаюцца мы можам толькі пашкадаваць за іхную абмежаванасьць. Мы ніколі не дазвалялі сабе нейкага абплёўваньня Фронту й ніколі недалучалiся да хору намэнклятурна-лібэральных перавёртнікаў. Аднак пэўныя дзеячы ў БНФ з мэтаю блякаваньня ўзрастаючай моцы БПС ствараюць ценявыя сілавыя структуры, якія нахабна паразытуюць на нашых ідэях, і гэтае ёсьць праяваю палітычнай недальнабачнасьці. У цяперашнім раздраі ў БНФ мы намагаемся ўратаваць фронтаўскую моладзь ад бязвер'я, не зрабіць яе ахвярай амбiцыяў некаторых функцыянэраў Фронту. Тое, што падчас усіх кампаніяў цкаваньня (траўлі) «правакатараў-БПСаўцаў» «Малады Фронт» не паддаўся, а нярэдка мы былі побач — праява таго, што моладзь больш мудрая, чым многія «правадыры», Гляньце на Украіну: там і «Рух», і магутны КУН, і «Трызуб», і УНА УНСО працуюць разам на карысьць свае Дзяржавы. Таму Украiна незалежная. Працы й у нас хопіць да канца жыцьця. Усім! Мы шмат разоў без аніякае карысьці для сябе дапамагалі БНФ на акцыях. Гэтаму сьведка — Народ. Няўжо й цяпер, калі мы зноў заклікаем беларусаў да Беларускага Вызвольнага Супраціву, сярод нацыянал-дэмакратычных колаў знойдуцца тыя, што будуць біць нас у сьпіну?! Я не хачу ў гэтае верыць! Што датьічыцца шэраговых «фронтаўцаў», дык у большасьці яны цудоўньія людзі, якія дапамагаюць нам. Яны ня хочуць варагаваць з намі, я на іх спадзяюся.

- А прадстаўнікі сацыял-дэмакратычнага лягеру? Кажуць, вы іх недалюбліваеце?

- Справа не ў любові. Наўпрост ніхто не прынес гэтулькі шкоды беларускаму вызвольнаму руху ў XX ст., як левакі. Менавіта яны ніяк не маглі разьвязацца з сваёи ідэяй аб аўтаўтаноміі Беларусі ў складзе Расеі, яны спакусіліся на камуністычную дэмагогію пра «інтэрнацыянал працоўных», яны адштурхнулі беларускіх арыстакратаў і сьвядомых буржуа, яны не выявілі аніякае ініцыятывы ў фармаваньні вайсковых адзінак БНР. Празь іхную нерашучасьць i няпэўнасьць нас гэтак лёгка раздушылi палякі й бальшавікі. Потым, у міжваенны час, у Заходняй Беларусі беларускія левыя зноў усё зьвялі да ўсхліпаў пра шчасьце ў СССР. А на Украіне АУН-УПА за волю сваей краіны з зброяю ў рукох і агнем у сэрцы грамілі палякаў, вугорцаў, румынаў, а пасьля немцаў і бальшавiкоў. I сёньня «соцыкі», адцягваючы людзёў, ізноў будуюць хатку на пяску. Вядома, беларускія сацыял-дэмакраты — не камуністы. Статкевіч — знаны палітык, у іх прывабная кіраўнічка моладзевай філіі й ёсьць вясёлыя хлопцы-анархісты.Аднак гэтае зусім не азначае, што мы мусім быць цярплівымі да-левых. Няхай яны будуць хоць сто разоў прыемныя людзі — мы змагаемся перадусім з ідэялёгіяй, а не зь людзьмі. Левая ідэя — тупіковы шлях. Беларусь ужо яго праходзіла дый зараз мы шчэ знаходзімся ў лукашэнкавым сацыялізме. Мы адкідаем і камуністаў, i сацыялістаў, і анархістаў. Зь леваю ідэялёгіяй мы, спавесьнікі кансэрватыўнага, дзяржаўніцкага нацыяналізму, будзем змагацца заўсёды. Дарэчы, дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што ўся беларуская памяркоўная апазыцыя прасякнутая левацкімі, згодніцкімі настроямі. Ужо цяпер зьяўляецца інфармацыя пра сэпаратныя пагадненьні, падпісаныя некаторымі прадстаўнікамі памяркоўнікаў зь незаконным рэжымам, аб удзеле ў выбарах. Нават жонка аднаго з зьніклых лідараў памяркоўных Зінаіда Ганчар уінтэрвію «Нашай Свабодзе» кажа: «Ведаеце, як улада імітуе пошукі Віктара [Ганчара], так апазыцыя імітуе барацьбу з уладай. На карысьць палітычнага дыялёгу згодніцкая частка апазыцыі й кансультатыуна-назіральная АБСЭ гатовыя ахвяраваць правамі чалавека, жыцьцём майго мужа, жыцьцём Юрыя Захаранкі,... лёсамі палітзьняволеных...». Сёньня памяркоўнікі — закрыты клян з сваей базай, крыніцаи фінансаваньня, якi ймкнеццажорстка адштурхнуць любога канкурэнта. I калі мы змагаемся з ідэялёгіяй, яны эдольныя хіба на пэрсанальныя абразы. А адкрытай ідэинай палемікі з намі памяркоўнікі — ад БНФ Вячоркі да розных паўмаскоўскіх кантор — баяцца.

- Вы згадалі пра «сэпаратныя дамовы аб удзеле ў выбарах». Няўжо насамрэч тут адбываюцца зрухі ў колах апазыцыі?

- Вельмі брыдка выглядае гэтая распачатая мышыная валтузьня. Унекаторых «апазыцыянэраў» ужо дрыжаць рукі ад прагі зноў усесьціся ў парляманцкія крэслы. Сёньня гэта першы йспыт на палітычную годнасьць. I я бачу, што пэўныя палітычныя сілы яго не вытрымалі. Некаторым нашым хлапцом ужо ня раз прапаноўвалі добрыя заробкі за ўдзел у агітацыйнай кумпаніі кандыдатаў ад адной з сацыял-дэмакратычных партый. Праўда нашыя сябры адказалі, што «соцыкам» будзе прасьцей пацалаваць сябе ў дупу, чым спакусіць нацыяналістаў працаваць на левых. Зрэшты, тутака ёсьць яшчэ адное пытаньне, якое чамусьці задаецца вельмі зрэдку: «А куды, па вялікаму рахунку, выбірацца?» Усім жа вядома, што лукашэнкавы дзьвюхпалатавы «парлямант» — фікцыя, без рэяльнай улады! Да таго ж, асноўныя СМІ-галоўны сродак уплыву на насельніцтва — знаходзяцца ў рукох рэжыму. Таму хацелася б нагадаць памяркоўнікам вынікі рэфэрэндумаў 95-га й 96-га гадоў. Але няхай Лукашэнка нават прапусьціць у свой парлямант купку апазыцыянэраў, дык нішто не перашкодзіць яму расправіцца зь імі, як гэта было 12 красавіка 1995-га году, калі 3янон Пазьняк і блізу двох дзесяткаў дэпутаў ВС былі выкінутыя спэцназам з залі паседжаньняу. Нашая пазыцыя — выбары дзеля Вызваленьня, а не Вызваленьне праз выбары. Я ўжо ў 1996г. на выбарах у Вярхоўны Савет перамог і камунiста, і сацыял-дэмакрата, і лукашыста. Але кідацца на выбары любым чынам, як робяць некаторыя ў цяперашнае сытуацыі зьдзеку рэжыму над перамоўнікамі-апазыцыянэрамі, — здрада справе вызваленьня й легалізаваньне Лукашэнкі ў вачох міжнароднае супольнасьці.

- Як прадстаўнік радыкальнае апазыцыі, Вы ды ачольваемая Вамі Беларуская Партыя Свабоды выступаеце супраць і першае дэмакратычнае хвалі? Ці не так?

- Усе гэныя фальклярысты-першацьветы сталіся банкірамі апазыцыі. Дзе іхная барацьба?! Не, гэтыя аўцайдэры змагацца ня хочуць — хочуць кіраваць. Іхныя бездапаможныя лямантаваньні да катаў: «беларусам патрэбна няшмат...» мы жорстка перарываем: «БЕЛАРУСАМ ПАТРЭБНАЕ ЎСЁ! БЕЛАРУСЬ НАЛЕЖЫЦЬ НАМ!»

-Давайце паразмаўляем пра змаганьне зь непрыкрытымі ворагамі. Шырока вядома, што БПС вядзе няспынную барацьбу з РНЕ. Як гэтае адбываецца?

- Паўтаруся, мы вядзем барацьбу з усім акупацыйным рэжымам і ў тым ліку зь ягонымі нізавымі структурамi. РНЕ йснуе выключна пад патранажам спэцслужбау і разьвіваецца праз расейцаў- адстаўнікоў і афіцэраў, іхных «дзетак». Змаганьне йдзе за беларускую моладзь. Час ад часу здараюцца лякальныя сутычкі на вуліцах, пры расклейцы ўлётак. Вядзецца вельмі драматычная барацьба ўва ўсіх раёнах Менску й Беларусі. Адныя зь іх кантралюем мы, іншыя покуль яны. РНЕ — вораг. 3 тымі, хто за імі стаіць, усё зразумела. Падманутая моладзь — зусім іншае. Большасьць зь іх яшчэ можна ўратаваць ад запаскуджваньня мазгоў расейскім фашызмам. Але скрайне цынічную пазыцыю занялі памяркоўныя дэмструктуры. На словах-яны з намі, насправе — пры ўсіх іхных магчымасьцях непасрэднае змаганьне з фашыстамі вядзем толькі мы. I ўжо ёсьць немалыя посьпехі. А каб нам яшчэ рэсурсы дэмакратаў...

- Вашыя радыкальныя выказваньні наконт супрацiву рэжыму часам выдаюць нават на заклікі да збройнай барацьбы...

- На любы гвалт мусіць быць адпаведнае супрацьдзеяньне. На непрыкрыты этнацыд і прыхаваны генацыд (за гады панаваньня Лукашэнкі колькасьць беларусаў зьменшылася на чвэрць мільену) калябарацыйных уладаў адказ адзін — сіла. Народ мае права на самаабарону й павінен бараніць сябе ды сваю Дзяржаву. Бо акром саміх беларусаў вольная й заможная Беларусь, па вялікаму рахунку, больш нікому не патрэбная.

- Шмат гаворачы пра лепшых беларускіх хлапцоў, змагароў за Бацькаўшчыну, мы неяк абыходзім бокам беларускіх жанчын. А йснуе ж прымаўка, што беларусачкі найпрыгажэйшыя жанчыны ў сьвеце...

-О, безумоўна! Вось толькі прыгажосьцю іхнай праз слабасьць беларускіх мужчынаў карыстаюцца й прышлы бандзюга, і чужаземны бізнэсоўца, і кожная пачвара... Хворае грамадства — хворая мараль. Хоць галоўнае ўсе ж не ў вонкавай прыгажосьці. I тут я бадай не пагаджуся з агульна прынятым меркаваньнем. Бываючы ў Прыбалтыцы, Польшчы заўважыў, што шляхетнасьці, чалавечнасьці, адкрытасьці, а разам зь ёю ўласнае годнасьці й сампавагі ў тых жа поляк ды эстонак куды больш. Але паглядзіце, хто запаланіў публічныя дамы Эўропы? Хто прапануе сябе на менскіх прашпэктах за 20$? Стаяць, гэтак мовіць, касякамі беларускія «эканамісткі», «iн'язаўкі», філёлягі. Што зь імі будзе далей? Якіх дзяцей яны выгадуюць?! Мы без таго маем першае месца ў рэгіёне паводле захворваньняў на СНIД і пранцы (сыфіліс)! Усю краіну зрабілі публічным домам! 3 другога боку сярод беларускіх мужыкоў пануе пагалоўнае п'янства — людзі ратуюцца ад рэчаіснасьці. У глотку заліў гарэлкі, глядзіш — сьвет ужо не такі чорны. А жыцьцё патрабуе цьвярозае волі. Беларускаму народу шчэ прыйдзецца панесьці вялікія ахвяры ў бязьлітаснай барацьбе за Свабоду. Жыць дзеля ўласнае раскошы сёньня, калі краіна расьпятая ворагам, канешна можна. Шмат хто гэтак і робіць. Але я так жыць не хачу й ня буду — няхай шыкуе насьлязох мацеры савецкае быдла! Ад нас, ад беларускіх мужыкоу, залежыць ці застанецца Беларусь і надалей бардаком для расейскiх ды заходніх «бізнэсоўцаў», ці зробіцца вольнаю й годнаю краінай, дзе беларуская прыгажуня будзе сустракацца з нармальным беларускім хлопцам, берагчы сям'ю, нараджаць дзетак. Упэўнены, мы здолеем вылечыць грамадзтва толькі здаровым нацыяналізмам — вяртаньнем беларускіх Веры, Традыцыяў, Сілы. I тады нашыя жанчыньі будуць шляхетныя ня меньш за прыбалтак альбо полек.

- Шмат у каго застаецца разгубленасьць — расейскі стаўленік працягвае прадаваць Бацькаўшчыну Расеі, падпісвае новыя брудныя пагадненьнi, аніяк не зважаючы на пратэсты апазыцыі... Што рабіць?

- Гэныя настроі вынікаюць з памылковага шляху памяркоўнае апазыцыі. Так, у Беларусі йснуе дыктатуры, але чаму людзі не пытаюць сябе, што гэта за дыктатура? Дык вось, дыктатура гэтае паводле зьместу расейска-азіяцкая й камуністычная. Амэрыканцы дапамагалі «сваім» дыктатарам усталёўваць капіталістычныя рэжымы заходняга тыпу. Маскалі ж здольныя прапанаваць толькі тое, што ў іхнае сутнасьці — азіяччыну й бальшавізм, таму расейскую дыктатуру нельга адолець выключна эвалюцыйным шляхам. Чорную маскоўскую навалу можа перамагчы адно сьвятая Нацыянальная Сіла. Намі ўжо ня раз паўторана: «Калі рыхтаваць толькі аксамітную рэвалюцыю, дык не атрымаецца ніякай!» На Беларусі сёньня ёсьць адна партыя, адна сiла, якая выразна растлумачыла ды прапагандуе шлях да Волі — Беларуская Партыя Свабоды. Мы адказваем людзём на пытаньне «што рабіць?», гаворачы: «Будаваць БПС — партыю Нацыянальнае Веры й Нацыянальнае Сілы. А будзе Беларуская Нацыянальная Сіла й мы вынішчым усю чужацкую набрыдзь на Нашай Зямлі. Годзе верыць заўсёдным аўцайдэрам — гэтым «гастралёрам па эўропах». Верце ў сябе, у Бога, у Бацькаўшчыну. Верце тым, хто безь вялікіх рэсурсаў змагаецца за Беларускі Народ, за Беларускую Дзяржаву. Нам патрэбныя моцныя, валявыя душы, агонь сэрцаў якіх запаліць паходні вызваленьня. Мы клічам вас!»


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Высоцкі Сяргей Iванавіч — лiстоўка з прадвыбарчай праграмай Сяргея Высоцкага.

БПС стварае Беларускі Вызвольны Супраціў — лiстоўка з заклiкам да Супрацiву.

Расійскі фашызм у Беларусi мацнее — артыкул пра Расейскае фашыскае стварэнне, якое дзейнiчае на террыторыi Беларусi.

Салдат у пінжаку і гальштуку — артыкул, якi распавядае пра паездку Сяржука Высоцкага ў Гародню.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz