Беларуская Партыя Свабодьі на беларускае зямлі спарадзіла лезунг «Жыве Нацыянальная Рэвалюцыя!». Гэтае адбылося на палітычнай акцыі 24 сакавіка 1996 году. Акцыі, прымеркаванае да Дню Волі. 3 таго часу ніводнае беларускае выданьне не адважылася надрукаваць наш артыкул «ЖЬІВЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ!», якім зьмешчаныя многія нашыя базавыя прынцыпы. У гэтьім нумары «НАШ ШЛЯХ» прапануе чытачом дапрацаваны варыянт артыкулу.

ЖЫВЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ РЭВАЛЮЦЬІЯ!

У свой час Зянон Пазьняк абвесьціў, што цяперашні шлях Беларусі — гэта нацыннальна-вызвольная барацьба. Фактычна, Пазьняк падцьвердзіў наш курс на Нацыянальнай Рэвалюцыі праз Беларускі Вызвольны Супраціў. Але калі сказаў «А», кажы й «Б». Натуральна, што за нацыянальна-вызвольнай барацьбой прыходзіць пераможная Нацыннальная Рэвалюцыя. Для нас, БПСаўцаў, Нацыянальная Рэвалюцыя — тэрмін ня толькі канкрэтна- палітычны, але й філязофска-сьветапоглядавае паняцьце, сутнасьцю якога зъяўляецца пераломны момант у працэсе Лiстоўка з заклiкам да нацыянальнае рэвалюцыi нацыянальнага абуджэньня й кансалідацыі народу. У размовах з прыхільнікамі лібэралаў-памяркоўнікаў усё часьцей заўважаеш, што яны дайшлі да разуменьня патрэбы палітычнае рэвалюцыі ў Беларусі. Які вялікі крок наперад! Толькі вось калі яны чуюць тэрмін «Нацыянальная Рэвалюцыя» ім страшна... У газэтах «Народная Воля», «Беларуская Маладзёжная», «Пагоня» зьяўляюцца артыкулы дэмакратаў пад умоўнай рубрыкаю «Апоні шанец аксамітнае рэвалюцыі». Паўстае натуральнае пытаньне: «Шаноўныя, дык вам патрэбная аксамітнасьць альбо Рэвалюцыя?!» Калі паставіць на першае, дык можна застацца зусім безь нічога. Зразумейце, каб прыбалты думалі пра пяшчотнае абыходжаньне з расейскімі акупантамі — яны б былі пад уладай Масквы да сёньня. Такім чынам, выбіраючы палавінны сродак супрацівы, мы на 99% выракаем сябе на паразу. Больш таго, народ ужо ня пойдзе за тымі, хто мае волю йснаваць пакрысе. Для людзёў ёсьць толькі воля да Свабоды й Жыцьця. За гэта народ будзе змагацца!

Нацыянальная Рэвалюцыя — асноўная мэта нашае барацьбы, якая рэалізуе прынцыповыя, карэнныя перамены ўва ўсіх галінах жыцьця. Такога кшталту рэвалюцыі адбываюцца ў паняволеных імпэрыялістычнымi дзяржавамі краінах (дзе нярэдка ўтрымліваюцца марыянэтачныя рэжымы) і накіраваныя яны на дасягненьне нацыянальнае незалежнасьці, на пераадоленьне клясавых і сацыяльных супярэчнасьцяў у грамадзтве, на вызваленьне агульнанацыянальных сілаў краіны дзеля ейнага вольнага, натуральнага разьвіцьця.

На адным гістарычным этапе Нацыянальная Рэвалюцыя ўвасабляе сабой дзмакратычны ідэял, на иншым служыць вызваленьню народа альбо здабыцьцю народам дзяржаўнасьці, а часам увасабляецца ў прагрэсіўна-аўтарытарным аблiччы (напрыклад, у Францыі — дэГоль, у Нямеччыне — Бісмарк і г. д.). Нацыянальная Рэвалюцыя можа насіць характар як нацыянальна-асьветнiцкай з пэўнымі рысамі аўтатарызму (Чылі, Грузія, Польшча пачатку XX- га ст.), гэтак і нацыянальна-дэмакратычнай (Чэхiя, Летува, тая ж Польшча канца 80-х гг.). Нацыянальная Рэвалюцыя можа быць як аксамітнай (Вугоршчына, Усх. Нямеччына, Чэхія, Баўгарыя), гэтак і крывавай (Летува, Латвія, Румынія, Грузія), што залежыць ад моцы нацыянальнага ўздыму й акупантаў, асаблівасьцяў зьвярганага рэжыму.

Урэшце, да дэмакратыi нацыя можа прыйсьці рознымі шляхамі, аднак ніхто не пачынае будаўніцтва хаты з таго, што без падмурку й сьценаў пачынае рабіць страху. Нацыя, нацыянальная салідарнасьць як раз і есьць падмуркам, вольная нацыянальная Дзяржава — сьценамі, а вось лад, што пануе ў той дзяржаве, — самая страха. Нацыянальная Рзвалюцыя неад'емны складнік нацыянальна-патрыятычнай (нацыялістычнай) iдэі й адпаведнага бачаньня сьвету. Гэта ўвасабленьне ідэялаў Нацыі й Народуа ня нейкае ягонае часткі, унівэрсальная палітьічная дактрына, якая на пэўным гістарычным разломе выяўляе сябе ў тае альбо ў іншае канкрэтнае якасьці.

Нацыянальная Рэвалюцыя супрацьстаіць сацыялістычнай альбо клясавай. Бо ейная мэта — вызваленьне праз нацыянальную салідарнасьць прыгнечаных акупантамі й іхнымі паслугачамі ўсяго народу дзеля высакароднае працы на карысьць Айчыны. Нацыянальная Рэвалюцыя — зьява глябальнае й гістарычнае перамогі над ідэяй імпэрскага сьветаўладкаваньня. У ХХ-м ст. здзейсьнілася мара многіх народаў пра вольнае йснаваньне, чым былі разбураныя й працягваюць разбурацца апошнія імпэрыі. Існуе глыбокі сэнс у тым, што кансэрватыўна-патрыятычная Беларуская Партыя Свабоды сталася рэвалюцыйнай арганізацыяй. Напачатку ХХ- га ст. немец Артур Мюлер вандэр Брук — адзін з стваральнікаў рэвалюцыйнага кансэрватызму — сфармуляваў сваю пазыцыю: «Патрэбна стварыць тое, што будзе вартае захаваньня». У нас задача прасьцейшая — мы не ствараем, мы толькi здымаем пыл забыцьця з нашых векавых традыцыяў, культуры, дзяржаўнае й нацыянальнае моцы беларускага народу. На Беларусі ўсе вызвольніц-кія пачынаньні за апошнія дзьвесьце гадоў мелі на мэце вырашэньне адное праблемы — аднауленьне дзяржаўнае незалежнсьці Бацькаўшчыны. I гэтае пытаньне ня толькі для беларусаў, але для лёсу ўсяеЎсходняе Эўропы зьяўляецца рэвалюцыйным — пазбавіць агрэсіўную Расею апошняе фартэцыі ў рэгіёне дзеля ягонага натуральнага разьвіцьця. Таму ў гістарычнае рэтраспэетыве шлях да Нацыянальнае Рэвалюцыі ня ёсьць чымсьці новым для Беларусі.

Яшчэ Кастусь Каліноўскі перад сьмерцю ў «Лісьце з-пад шыбеніцы» — сваім духоўным запавеце беларусам — пісаў: «...Народзе, зажывеш шчастлiва, калi ўжо маскаля над табою ня будзе». А стоячы на самое шыбеніцы на гандлёвай ллошчы ў Вільні 22-га сакавіка 1864 году сьвяты Змагар выгукнуў: «У нас няма паноу, у нас усе роўныя!». Што гэта, як не наказ нашчадкам ажыцьцявіць мары пра вызваленьне праз агульнанацыянальнае ўздым — Нацыянальную Рэвалюцыю?!

Паўстаньне Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918 годзе сталася другою спробаю рэалізацыі на практыцы нацыянальнага памкненьня народу. У гэраічным змаганьні бацькоў БНР асноўная задача была нямала замглёная сацыялістычнымі й сацыял-дэмакратычнымі пазыцыямі некаторых дзеячаў. Аднак у кагорце БНР існавала и іншая, антысацыялістьічная — нацыянал-вызвольная ідэялёгія, носьбітамі якой зьяўляліся Вацлаў Ластоускі, Кастусь Езавітаў, Тамаш Грыб, гэнэрал Балаховіч, случчакі ды шмат іншых...

Пасьля драматычнае барацьбы сяброў Беларускае Незалежніцкае Партыі й Цэнтральнае Рады, нечалежнікаў-партызанаў і падпольшчыкаў падчас ды пасьля Другое Сусьветнае Вайны, абвяшчэньне Незалежнасьці ў 1991 годзе сталася чарговым (чацьвертым) этапам Нацьіянальнае Рэвалюцыі. За дэмакратычным рамантызмам таго дзіўнага году многія так і не зразумелi, што галоўным пытаньнемякое мусілі вырашыць беларусы было пабудова Моцнае Вольнае Дзяржавы. На сёньняшнім пэрыядзе гісторыі гэнае зьяўляецца лёсавызначальным для беларускага народу. I калі матарыяльным дабрабытам можна ахвяраваць, дык згубіць сваю Дзяржаву азначае праклясьцісябе, выракчы свой народ на рабства. А той, хто з кілбасьі й волі выбірае кілбасу, урэшце рэшт застанецца й без кілбасы.

Вызваленьне Беларусі для нас, безь перабольшваньня, было й застаецца Рэвалюцыяй, бо яно вядзе да глябальнае злому расейскае экспансіі й увасабленьня вялікіх беларускіх нацыянальных мэтаў. Таму наш галоўны вораг — не чарговы маскоўскі стаўленьнік Лукашэнка, а расейскі шавінiзм, крывавая расеиская імпэрыя. Таму мы змагаемся не толькі з «господ?ном през?дентом», каб у выніку не атрымаць новага маскоўскага халуя, а з самою акупацыйнаю сыстэмаю.

Надыйшоў час усім ворагам раз і назаўсёды перагарадзіць шлях да ўлады над нашым народам.

ЖЫВЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ РЭВАЛЮЦЬІЯ!


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС.

Нацыянальная салiдарнасць народзiць Новую Беларусь — артыкул з поглядамi Сяргея Высоцкага на сучасную палiтычную сiтуацыю i ролю незалежнага прафсаюзнага руху.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz