«...Тыя, хто мае грошы, не валодаюць ідэяй і не могуць наладзіць сыстэмную працу».
3 нутрапартыйнага выданьня «Тэстамэнт. Нам завяшчаюць продкі».

ЦІКАВАЕ ПЫТАНЬНЕ

Для шэраговага БПСаўца не зьяўіяецца навіною тое, што ідэі, лёзунгі, нават базовыя пастулаты партыі нярэдка нясьціпла эксплюатуюцца, няхай сабе ў крыху зьмененым варыянце, іншымі арганізацыямі. Пра гэтае неаднойчы заяўлялі сябры Партыі Свабоды, але цэраз пэўную інфармацыйную блякаду, у якой знаходзіцца БПС, нашае абурэньне не даходзіла да простага беларуса. Таму мы шчэ раз зьвярнуліся да тэмы плягіяту, падмацаваўшы свае словы некаторымі канкрэтнымі прыкладамі:

- увесну 1996г. БПС выступіла з заклікамi да Беларускага Вызвольнага Супраціву, але ў адказ з боку дэмпартыяў і дэмпрэсы пачула ў скрайнім выпадку адно злоснаўмільныя ўсьмешачкі. Цяпер ужо неаднойчы наш заклік паутораны й аднымі, і другімі;

- па «Маршы свабоды» некаторыя беларускія выданьнi з прэтэнзіяй на арыгінальнасьць заклікалі да Нацыянальнае Рэвалюцыі, то бок выкарысталі даўні лёзунг Партыі Свабоды, зь якога самі ж кпілi;

- крыху пазьней, г. зн. калі ўжо ўбачыў сьвет і выклікаў да сябе вялікую цікавасьць другі нумар бюлетэню БПС «НАШ ШЛЯХ», у рукiсяго- таго з БПСаўцаў патрапіў бюлетэнь(!) «Маладой Грамады» БСДП - «Post Factum». Больш таго, у трэцім нумары «PF» былі разьмешчаныя вершы аднога зь сябраў БПС без пазначэньня ягонае прыналежнасьці да правай Партыі Свабоды. Вядома, чалавека ўразіла падобная ўвага, але чамусьці ніхто ў яго не спытаў ні дазволу, ні як ён ставіцца да сацыял- дэімакратычнае iдэі ўвогуле;

-таксама летась 26 сьнежня Кансэрватыуна-Хрысьціянская Партыя БНФ выдала зварот «За беларускую салідарнасьць» з заклікам да «беларускага грамадзтва прыняць удзел у ... акцыі Беларуская Салідарнасьць, якую распачынае КХП БНФ». Трагічнасьць сытуацыі для Беларусі тут у тым, што колькі год таму, калі ня ўсё шчэ было згубленым, Беларуская Партыя Свабоды казала пра тую самую салідарнасьць.

У 1997 годзе ў салгорскай газэце «Салідарнасьць» выйшаў вялікі артыкул кіраўніка БПС «Нацыянальная салідарнасьць народзіць Новую Беларусь!». Артыкул, які не прыняла анiводнае дэмвыданьне, а ў ім жа й былі выкладзеныя асноўныя каштоўнасьці для кожнага беларуса: Беларусь, Дзяржаўнасьць, Незалежнасьць. Хоць артыкул шырока распаўсюджваўся ў Менску (ды и ня толькі), большасьці «апазыцыянэраў» спатрэбіліся гады, каб зразумець неабходнасьць салідаравацца;

Зрэшты, можа й ня варта было б вяртацца да гэтае тэмы, але... Чаму тыя, хто запазычвае ў нас некаторыя тэрміны, лёзунгі падманваюць беларусаў, заяўляючыпра сваё аўтарства? Чаму партыя замест якіх- кольвек словаў падзякі альбо абліваецца брудам альбо знаходзіцца па-за ўвагай «дэмпрэсы»? Самае ж галоўнае: чаму арганізацыі, што выкарыстоўваюць нашыя ідэі, не зьвяртаюцца да Беларускай Партыi Свабоды па дапамогу ў зьдзяйсьненьні йх на карысьць Беларусі (найяскравы прыклад «Марш свабоды», аднак наконт гатага гл. «НАШ ШЛЯХ»№2)?

Падводзячы рысу прыходзіш да цікавага пытаньня пра вартасьць дэмакратычнае апазыцыі, здольнай хіба да iдэйна-ідэялягічнага паразытаваньня на часова меньш уплывовых і багатых апанэнтаў з правага крыла.


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

БПС стварае Беларускі Вызвольны Супраціў — першая лiстоўка з заклiкам да Супрацiву.

Жыве нацыянальная рэвалюцыя! — артыкул, ў якім зьмешчаныя многія базавыя прынцыпы Беларускай Партыi Свабоды.

Нацыянальная салiдарнасць народзiць Новую Беларусь — артыкул з поглядамi Сяргея Высоцкага на сучасную палiтычную сiтуацыю i ролю незалежнага прафсаюзнага руху.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz