У мінулы чацьвер Гародню наведаў лідар незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сярзкук Высоцкі. Ён завітаў на паседжаньне Маладога Фронту, дзе ў кампаніі найбольш радыкальна настроенай апазіцыйнай моладзі правёў дзьве гадзіны.

САЛДАТ У ПІНЖАКУ І ГАЛЬШТУКУ

Спадар Высоцкі выказаў занепакоенасьць тым, што Гародня стала кузьняй кадраў для «Русского национального единства». Маўляў, у Менску і Гомлi РНЕшнікамі кіруюць гарадзенцы.

Гутарылі таксама пра палітычную сітуацыю ў краіне. Спадар Высоцкі даводзіў, што Беларусі сёньня неабходна радыкальная апазіцыя, і не ў форме хлопчыкаў для біцьця. «Нам мала ахоўваць лідараў апазіцыі ці езьдзіць у лес трэніравацца, — казаў лідар БПС. — Мы палітычная партыя, якая ўдзельнічала ў выбарах, і мы вучым людзей найперш быць духоўнымі змагарамі».

Адпаведна словам Сяржука Высоцкага, БПС налічвае сёньня некалькі соцень маладых людзей, пераважна студэнцкага ўзросту, якiя кіруюцца нацыянальнавызвольнай ідэяй. Партыя не атрымала ніводнага замежнага гранта — існуе на сяброўскія складкі і ахвяраваньні беларускіх бізнэсоўцаў. Бэпээсаўцы не баявікі, проста вымушаныя гартаваць мускулы, каб умець абараніць і краіну, і дзяўчыну на дэманстрацыі, і старога на вуліцы. Спадар Высоцкi, напрыклад, ніколі не насіў камуфляж ці берцы, бо лічыць, што салдатам можна быць нават у пінжаку й гальштуку.

«Я шакіраваны той цеплынёй, зь якой мяне сустрэлі ў Гародні, — падзяліўся ўражаньнямі спадар Высоцкі напрыканцы сустрэчы. — Відавочна, што за апошнія тры гады тут вырасла новая кагорта маладых людзей, больш рашучых і валявых».


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС.

Высоцкі Сяргей Iванавіч — лiстоўка з прадвыбарчай праграмай Сяргея Высоцкага.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz