У студзені Беларуская Партыя Свабоды зьвярнулася да Беларускага Народу ў эфіры Беларускае Службы Радьіё «Свабода» з заклікам да Беларускага Вызвольнага Супраціву. Нягледзячы на тое, што ідэя Беларускага Вызвольнага Супраціву йснуе й прапагандуецца БПС ужо некалькі год, апазыцыйныя СМІ упершыню далі слова патрыётам-нацыяналістам. «НАШ ШЛЯХ» падае тэкст адозвы бяз эначных зьменау.

БЕЛАРУСКI ВЫЗВОЛЬНЫ СУПРАЦIЎ

Надыйшоу час разгорнута ды аргумэнтавана распавесьці нашыя прынцыпы, растлумачыць чаго мы хочам і дзеля чаго змагаемся, давесьці патрэбу усенароднага супраціву рэжыму ды ягоным сапраўдным крамлёўскім гаспадарам. Па-над Беларускай Дзяржавай і Беларускім Народам ізноу згушчаюцца хмары. Беларусь зьнемагае пад прыгнетам крьімінальнае, фашыстова-панславісцкае дыктатуры, інсьпіраванае расейскім імпэрыялізмам. Народ падмануты й дэзарыентаваны акупантамі ды йхнымі халуямі. Вораг вынішчае беларускія Мову, Традыцыі, Веру. Над Беларускаю Дэяржавай і саміміснаваньні беларусау як нацыі навісла сьмяротная пагроза. Адыходзiць больш няма куды... Сёньня толькі мужнасьць лепшых сыноу Беларусi — патрыётау Бацькаушчыны здольная спыніць анэксію Беларусі Расеяй, зьнічтожыць акупацыйна-фашыстовую ўладу ды ўратаваць Краіну. Беларуская Партыя Свабоды на глебе нацыянальна- патрыятычнае ідэялёгіі запачаткавала й прапагандуе ўсенародны Вызвольны Супраціў, які здольны вызвалiць Беларусь, спарадзіўшы Нацыянальную Рэвалюцыю.

БПС заклікае да барацьбы ўсіх, хто мае ў сабе волю да Змаганьня за Маці-Беларусь!


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

БПС стварае Беларускі Вызвольны Супраціў — першая лiстоўка з заклiкам да Супрацiву.

Цiкавае пытаньне — артыкул, якi ўздымае пытаньне аб плагiяце ў радах апазыцыi.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz