БЕЛАРУСКАЯ | ||
ПАРТЫЯ | ||
СВАБОДЫ |
В Верховном Совете много хороших аграриев, профессиональных
экономистов и юристов. Но в нем не хватает решительных, ярких и сильных
личностей. Не хватает ролевых лидеров, способных повести за собой.
Сегодня Беларуси, как никогда, нужны такие люди, как Высоцкий.
(Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, адзін з вядучых эканамістаў ВС, П. У. Данэйка) |
ВЫСОЦКІ СЯРГЕЙ ІВАНАВІЧ Жыве па-суседству Беларус. Высоцкі С.І. нарадзіўся і вырас у г.Мінску, у раёне «Зялёны Луг». Скончыў СШ №66. Бацькі — звычайныя працавітыя людзі. Маці — ўрач 17-й дзцячай паліклінікі, лечыць Вашых дзяцей. Бацька — будаўнік. Палітолаг У 1993 г. скончыў БДПУ, факультэт «Паліталогія, гісторыя і права». Для Беларусі палітолаг — неабходная прафесія. Паліталогія — гэта навука аб палітыцы і яе наступствах для людзей. Ва ўсіх прафесійных парламентах свету шмат палітолагаў-дэпутатаў. Палітолагаў-законадаўцаў не меньш, чым эканамістаў і юрыстаў. Працуе рэдактарам газэты «За Волю», а таксама ў паліталагічным «Цэнтры спрыяння сацыяльна-палітычным рэформам». Палітык Яшчэ ў студэнцкія гады разам са сваімі аднадумцамі пачынае стварэнне Беларускай Партыі Свабоды, партыі патрыятычнага накірунку (партыя не зарэгістравана з-за апазіцыйнасці пануючыму рэжыму). Актыўна выступае супраць дамовы аб калектыўнай бяспецы, супраць адпраўкі беларускіх хлапцоў паміраць у Чачню і Таджыкістан. Тады ж атрымоўвае першае затрыманне міліцыяй за арганізацыю палітычнай акцыі. Удзельнічае у акцыях падтрымкі беларускіх рабочых. У 1995 г, заснаваў беларускую патрятычную газэту «За Волю». Газета стала ворагам урадавых злодзеяў і здраднікаў Беларускай Дзяржавы. У тым жа 1995 г. вылучаецца кандыдатам у дэпутаты шляхам прамой падтрымкі выбаршчыкаў. На выбарах у Гарсавет занімае першае месца, атрымаўшы 53% галасоў. (Але фармальна выбары прызнаюцца неадбыўшыміся). Ў 1996 г. Высоцкі і члены БПС удзельнічаюць ў акцыях пратэсту супраць насаджэння фашызму ў Беларусі, бароняць людзей ад збіцця АМОНам. Ў першую чэргу Высоцкі бароніць інтарэсы: Сям'і, бо сям'я — гэта фундамент Дзяржавы. Беларусі патрэбны закон аб стварэнні спецыяльных фондаў для сям'і па перадавому еўрапейскаму вопыту. Выдача ільготных крэдытаў сем'ям для будаўніцтва жылля. Але ніхто не будзе рабіць інвестыцыі ў Беларусь пры сенняшнім кіраўніцтве. Дзяцей і моладзі, бо будучыня народа ў ягоных дзецях. Асноўным прынцыпам Дзяржавы ў дачыненні да моладзі павінна стаць: "Не замінайце жыць — дайце зарабляць". Высоцкі абараняе адукацыю перад агульнай вайсковай павіннасцю. У войска — кантрактнікі, а не аспіранты. Высокая еўрапейская адукацыя немагчымая ў ізаляванай краіне. Рабочых і прадпрымальнікаў, арганізатараў вытворчасці, бо яны галоўныя стваральнікі матэрыяльных каштоўнасцей. Неабходна правесці рэформы, якія ажывяць заводы і павысяць заробак:
Пенсіянераў і ветэранаў, бо здаровае грамацтва — гэта дапамога пажылым, непраца-здольным людзям. Змяншэнне разрыву між максімальнай і мінімальнай пенсіяй — першая задача пенсіеннай сістэмы. Народ пракляў рэжым, пры якім старыя людзі, удзельнікі вайны паміраюць ад недаядання. Настаўнікаў і ўрачоў, бо ў любой нармальнай дзяржаве гэтыя прафесіі — адныя з самых паважаных. Гэта аснова фармавання нашага галоўнага рэсурса — «чалавечага капітала». Найбольш беднымі і беспраўнымі яны сталіся ў дзікунскай дзяржаве. Чыноўнікаў, праваахоўчыя органы і афіцэраў. Знішчэнне карупцыі і нажывы ў органах улады — асноўная ўмова даверу да іх людзей. Неабходна вынішчаць першапрычыны злачыннасці, а не рабіць павярхоўныя атакі. Ніякія змены немагчымыя,пакуль ля ўлады "вертыкальныя" хапугі. Неабходна законадаўча ўвесці адказнасць улады і прэзідэнта за выкарыстанне міліцыі і арміі супраць палітычных праціўнікаў. КДБ, міліцыя, суды павінныя займацца бандзюгамі, а не лавіць апаізіцыйных прэідэнту палітыкаў. Ніякія змены да лепшага немагчымыя, пакуль не вырашанае галоўнае пытанне — пытанне аб уладзе. Толькі разам мы ўзнімем беларусь з каленяў! |
Так сама па гэтай тэме: Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС. |