![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
У мінулы чацьвер Гародню наведаў лідар незарэгістраванай
Беларускай партыі Свабоды Сярзкук Высоцкі. Ён завітаў на
паседжаньне Маладога Фронту, дзе ў кампаніі найбольш
радыкальна настроенай апазіцыйнай моладзі правёў дзьве
гадзіны.
|
САЛДАТ У ПІНЖАКУ І ГАЛЬШТУКУ Спадар Высоцкі выказаў занепакоенасьць тым, што Гародня стала кузьняй кадраў для «Русского национального единства». Маўляў, у Менску і Гомлi РНЕшнікамі кіруюць гарадзенцы.
Адпаведна словам Сяржука Высоцкага, БПС налічвае сёньня некалькі соцень маладых людзей, пераважна студэнцкага ўзросту, якiя кіруюцца нацыянальнавызвольнай ідэяй. Партыя не атрымала ніводнага замежнага гранта — існуе на сяброўскія складкі і ахвяраваньні беларускіх бізнэсоўцаў. Бэпээсаўцы не баявікі, проста вымушаныя гартаваць мускулы, каб умець абараніць і краіну, і дзяўчыну на дэманстрацыі, і старога на вуліцы. Спадар Высоцкi, напрыклад, ніколі не насіў камуфляж ці берцы, бо лічыць, што салдатам можна быць нават у пінжаку й гальштуку. «Я шакіраваны той цеплынёй, зь якой мяне сустрэлі ў Гародні, — падзяліўся ўражаньнямі спадар Высоцкі напрыканцы сустрэчы. — Відавочна, што за апошнія тры гады тут вырасла новая кагорта маладых людзей, больш рашучых і валявых». |
![]() ![]() ![]() ![]() Так сама па гэтай тэме: Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС. Высоцкі Сяргей Iванавіч — лiстоўка з прадвыбарчай праграмай Сяргея Высоцкага. |
Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE