Сюды трэба ўпiсаць каментарый да гэтай лiстоўцы.

БПС СТВАРАЕ БЕЛАРУСКІ ВЫЗВОЛЬНЫ СУПРАЦІЎ

Ужо 6 год мінавала з часу ўсоўвання расейскай мафіяй свайго халуя ў прэзідэнцтва над беларускім народам. 6 год ідзе бездапаможная валтузня памяркоўнай апазіцыі з стаўленікам Масквы А.Лукашэнкам. Пад супакойваючыя галасы добразычліўцаў, выбарчыя гульні і перамовы з ворагамі і катамі беларускага народа няспынна цягнецца працэс акупацыі АЙЧЫНЫ. Над Беларуссю ўжо пануе расейскі чыноўнік, расейская школа, расейскія спецслужбы — цяпер будзе і расейскі жаўнер.

У гэты цяжкі час рэжым забівае і ўсяляк кампраментуе рэальных ворагаў — тых, хто можа пераламіць сітуацыю. Цяпер першы а'бект татальнай траўлі, бруду, нянавісці — нацыянальна-вызвольная Б.П.С. ды ейны старшыня, натхняльнік беларускага вызвольнага нацыяналізма і радыкальнай апазіцыі С.Высоцкі. Удары ў спіну, пагрозы сям'і, артыкулы міфічных расколаў, знічтажальны сцёб — вось зброя маскаля ды ягоных халуёў, якія раней адсунулі Пазьняка.

Сёння вораг абраў новую мішэнь — Сяргея Высоцкага. Калі Б.П.С. вядзе вулічную вайну з расейскім фашызмам (РНЕ), з спецслужбамі Масквы — беларускі народ дэзынфармаваны, а дэмакратычная грамадзкасць дэмаралізаваная інтрыгамі і заходнімі грантамі. Таму неабходна добра памятаць, што Б.П.С. — гэта заступнік усяго беларускага народа і разумець, хто стаіць за правакацыямі супраць наибольш моцнай нацыянальна-патрыятычнай партыі Беларусі.

Апошняя справа — ліць ваду на млын акупанта. Сёння кожнаму беларусу неабходна зрабіць свой выбар, ці ён пасіўны наглядальнік, ці змагар за Свабоду. Апора беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў — не Захад і ня Ўсход, а толькі просты беларус. Той, хто верыць у незалежную і моцную Беларусь, хто прагне сілай уласнага Духа і Волі заваяваць нашую Свабоду. Б.П.С. была і застаецца адзінай і непадзельнай арганізацыяй усяго беларускага народа начале са сп. С.Высоцкім.

Не перамовы, а перамога. Не кампрамісы. а барацьба!

Прыхільнікі Б.П. С. Звыш 100 подпісаў з усіх куткоў Беларусі, перададзеныя на штаб Б.П.С. Пэйдж. т.211-00-00 № 83602


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Беларускi Вызвольны Супраціў — паўторная адозва да Беларускага народу, ўпершыню надрукаваная «НАШАЫМ ШЛЯХАМ».

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz