В Верховном Совете много хороших аграриев, профессиональных экономистов и юристов. Но в нем не хватает решительных, ярких и сильных личностей. Не хватает ролевых лидеров, способных повести за собой. Сегодня Беларуси, как никогда, нужны такие люди, как Высоцкий.
(Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, адзін з вядучых эканамістаў ВС, П. У. Данэйка)

ВЫСОЦКІ СЯРГЕЙ ІВАНАВІЧ

Сяргей Высоцкi - Старшыня БПС

Жыве па-суседству

Беларус. Высоцкі С.І. нарадзіўся і вырас у г.Мінску, у раёне «Зялёны Луг». Скончыў СШ №66. Бацькі — звычайныя працавітыя людзі. Маці — ўрач 17-й дзцячай паліклінікі, лечыць Вашых дзяцей. Бацька — будаўнік.

Палітолаг

У 1993 г. скончыў БДПУ, факультэт «Паліталогія, гісторыя і права». Для Беларусі палітолаг — неабходная прафесія. Паліталогія — гэта навука аб палітыцы і яе наступствах для людзей. Ва ўсіх прафесійных парламентах свету шмат палітолагаў-дэпутатаў.

Палітолагаў-законадаўцаў не меньш, чым эканамістаў і юрыстаў. Працуе рэдактарам газэты «За Волю», а таксама ў паліталагічным «Цэнтры спрыяння сацыяльна-палітычным рэформам».

Палітык

Яшчэ ў студэнцкія гады разам са сваімі аднадумцамі пачынае стварэнне Беларускай Партыі Свабоды, партыі патрыятычнага накірунку (партыя не зарэгістравана з-за апазіцыйнасці пануючыму рэжыму).

Актыўна выступае супраць дамовы аб калектыўнай бяспецы, супраць адпраўкі беларускіх хлапцоў паміраць у Чачню і Таджыкістан.

Тады ж атрымоўвае першае затрыманне міліцыяй за арганізацыю палітычнай акцыі. Удзельнічае у акцыях падтрымкі беларускіх рабочых.

У 1995 г, заснаваў беларускую патрятычную газэту «За Волю». Газета стала ворагам урадавых злодзеяў і здраднікаў Беларускай Дзяржавы.

У тым жа 1995 г. вылучаецца кандыдатам у дэпутаты шляхам прамой падтрымкі выбаршчыкаў. На выбарах у Гарсавет занімае першае месца, атрымаўшы 53% галасоў. (Але фармальна выбары прызнаюцца неадбыўшыміся).

Ў 1996 г. Высоцкі і члены БПС удзельнічаюць ў акцыях пратэсту супраць насаджэння фашызму ў Беларусі, бароняць людзей ад збіцця АМОНам.

Ў першую чэргу Высоцкі бароніць інтарэсы:

Сям'і, бо сям'я — гэта фундамент Дзяржавы. Беларусі патрэбны закон аб стварэнні спецыяльных фондаў для сям'і па перадавому еўрапейскаму вопыту. Выдача ільготных крэдытаў сем'ям для будаўніцтва жылля. Але ніхто не будзе рабіць інвестыцыі ў Беларусь пры сенняшнім кіраўніцтве.

Дзяцей і моладзі, бо будучыня народа ў ягоных дзецях. Асноўным прынцыпам Дзяржавы ў дачыненні да моладзі павінна стаць: "Не замінайце жыць — дайце зарабляць". Высоцкі абараняе адукацыю перад агульнай вайсковай павіннасцю. У войска — кантрактнікі, а не аспіранты. Высокая еўрапейская адукацыя немагчымая ў ізаляванай краіне.

Рабочых і прадпрымальнікаў, арганізатараў вытворчасці, бо яны галоўныя стваральнікі матэрыяльных каштоўнасцей. Неабходна правесці рэформы, якія ажывяць заводы і павысяць заробак:

  • правесці сапраўдную, а не капеечную падманную прыватызацыю, у прыватызацыйны фонд уключыць сапраўндныя багацці Беларусі — трубапровады, нафтагазаперапрацоўчы комплекс, зямлю. Багацці Беларусі павінны належыць кожнаму грамядзяніну краіны, а не бандзе злодзеяў ды расійскаму капіталу. Прыватызацыю неабходна праводзіць па еўрапейскіх прынцыпах, калі грамацкасць ведае лес кожнага прыватызуемага аб'екту (Чэхія, Польшча). Пры такой прыватызацыі немагчыма прыхапіць. Сумленная прыватызацыя немагчымая пры сенняшняй уладзе;
  • неабходна зменьшыць падаткі, заканадаўча абараніць вытворцаў ад сваволля ўлады. Даць свабоду ініцыятыве і канкурэнцыі;
  • увесці стабільную нацыянальную валюту (за 100 000 «зайчыкаў» нельга купіць штаны);
  • прыняць стабільнае эканамічнае заканадаўства па нямецкаму абразцу з мінімальнай дапрацоўкай да беларускай сітуацыі. Толькі вольнай працай можна павысіць дабрабыт народа.

Пенсіянераў і ветэранаў, бо здаровае грамацтва — гэта дапамога пажылым, непраца-здольным людзям. Змяншэнне разрыву між максімальнай і мінімальнай пенсіяй — першая задача пенсіеннай сістэмы. Народ пракляў рэжым, пры якім старыя людзі, удзельнікі вайны паміраюць ад недаядання.

Настаўнікаў і ўрачоў, бо ў любой нармальнай дзяржаве гэтыя прафесіі — адныя з самых паважаных. Гэта аснова фармавання нашага галоўнага рэсурса — «чалавечага капітала». Найбольш беднымі і беспраўнымі яны сталіся ў дзікунскай дзяржаве.

Чыноўнікаў, праваахоўчыя органы і афіцэраў. Знішчэнне карупцыі і нажывы ў органах улады — асноўная ўмова даверу да іх людзей. Неабходна вынішчаць першапрычыны злачыннасці, а не рабіць павярхоўныя атакі. Ніякія змены немагчымыя,пакуль ля ўлады "вертыкальныя" хапугі. Неабходна законадаўча ўвесці адказнасць улады і прэзідэнта за выкарыстанне міліцыі і арміі супраць палітычных праціўнікаў. КДБ, міліцыя, суды павінныя займацца бандзюгамі, а не лавіць апаізіцыйных прэідэнту палітыкаў.

Ніякія змены да лепшага немагчымыя, пакуль не вырашанае галоўнае пытанне — пытанне аб уладзе.

Толькі разам мы ўзнімем беларусь з каленяў!


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz