Сяргей Высоцкi — лiдэр праварадыкальнай незарэгiстраванай Беларускай партыi свабоды. У лiстападзе мiнулага года заняў першае месца на выбарах ў Вярхоўны Савет. Рэдакцыя «Салiдарнасцi» падзяляе далёка не ўсе погляды аўтара артыкула, але мы лiчым, што нашым чытачам будзе цiкава азнаёмiцца з поглядамi Сяргея Высоцкага на сучасную палiтычную сiтуацыю i ролю незалежнага прафсаюзнага руху.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САЛIДАРНАСЦЬ НАРОДЗIЦЬ НОВУЮ БЕЛАРУСЬ!

Беларусь знаходзiцца ў стане перманентнай расейскай акупацыi. Беларускi народ пад нацыянальным i сацыяльным прыгнётам чужынцаў.

Гэты тэзiс беларускiх нацыяналiстаў (патрыётаў) дагэтуль не прымаецца вялiкай часткай беларускага грамадства. Нежадае верыць просты чалавек, што Лукашэнка толькi марыянетка ў руках расейскiх шавiнiстаў ды расейскай нафтагазавай мафii, што ад першага дня выбарчай прэзiдэнцкай кампанii фiнансаваўся шклоўскi палiтрук расейскiм крымiнальным капiталам (гэта ж Пазьняка Амерыка фiнансавала, а Лукашэнку лiстоўкi ды плакаты саўгас «Гарадзец» друкаваў). Чалавека без нацыянальнага iмунiтэту лепш увесцi ў зман ды трымаць за дурня. Пакуль унутраныя механiзмы свядомасцi не будуць запаленыя агнём нацыянальнай барацьбы, нiшто не разбудзiць палiтычны сон-замбiраваньне народа.

Дзень за днём пагаршаецца становiшча Беларускай Дзяржаўнасцi. За апошнi час рэжым значна ўзмацнiў сваё становiшча. Нельга не заўважыць, як рыхтуе Рыгорыч разам з расейскiмi чырвонакарычневымi новы штурм крамлёўскага пасаду. Мроiцца былому дырэктару саўгаса, што абпрэзiдэнцiць ён Расею. Таму па меры сiлаў iмкнецца расчысцiць прастору ад працiўнiкаў, умацаваць тылы. У рэчышчы гэтай праграмы неабходна разглядаць расправу з журналiстамi ГРТ. Чарговая паездка «усенароднаабранага» па расейскiх рэгiёнах i арышт расейскiх журналiстаў — гэта сюжэт алнаго дзейства. iмя якому «акупацыя i анэксiя Беларусi».

Недаравальная восеньская нараза дэкрэтаў прывяла да дзяржаўнага перавароту. Пры непасрэдным удзеле Чарнамырдзiна, Селязнёва, Зюганава ды iншых маскоўскiх хлапцоў-мiратворцаў лёгка, амаль як дзяцей, абвялi вакол пальца лукашаты нашых гора-дэмакратаў. Шарэцкi, Карпенка, Багданкевiч атрымалi хваткi ўрок расейскага iмперскага каварства. Не ў Маскву на кансультацыi трэба было ехаць, калi камандуючыя вайсковымi часткамi пыталiся, што рабiць. Не ў расейскiх iудазаступнiках патрэбна было шукаць падтрымкi, а ў людзях на плошчы, у беларускiм народзе, у беларускiх рабочых.

Параза дэмакратаў сталася паразай для ўсяго беларускага народа. Яна паказала, што дэмакратычныя сiлы, парламенцкая тактыка барацьбы вычарпалi сябе.

Жадаюць тое прызнаваць, цi не жадаюць лiдэры цэнтрысцкiх партыяў — зараз яны выкiнутыя на ўзбочыну палiтычнага жыцця. У такой сiтуацыi крыкi аб парушэннi правоў чалавека — гэта крыкi слабача, якога ўжо дабiваюць. Калi цябе лупцуюць.то патрэбна баранiцца, а не войкаць. У беларускiм спадарстве саспеў якасна новы падыход да барацьбы пры такiх умовах. Называецца ён нацыяналiзм i бескампрамiсная рэвалюцыйная тактыка. Вызвольны нацыяналiзм — лепшы сродак супраць панславянскага фашызму расейскiх марыянетак.

Дагэтуль беларускiя нацыяналiсты (Беларуская партыя свабоды i Белы легiён) маюць абмежаваную колькасць прыхiльнiкаў, iхны кантынгент фармуецца ў большасцi з iнтэлектуалаў,студэнтаў i толькi часткова з рабочых. У гэтым немалая загана нацыяналiстычнага руху. Адна з пярвейшых прычынаў паразы АГП, раней БНФ — гэта няздольнасць мабiлiзаваць рабочых да жорсткай палiтычнай барацьбы. Нельга паўтараць палiтычныя памылкi. Дэмакратычныя арганiзацыi маюць шырокiя структуры, вялiкую колькасць прыхiльнiкаў. Але бязглуздна патрабаваць ад дэмакратычнай палiтычнай партыi рэвалюцыйнай тактыкi ды ад прайграючых раптоўных перамог. Неабходная iншая палiтычная воля, iншы запал, iншая неразбiтая ментальнасць. Палiтычная барацьба ў Беларусi дасягнула радыкальнага жорсткага характару. Дзе пачынаюць гарэць суды, ужо няма мейсца пустым размовам дэманстрантаў.

Сяргей высоцкi - лiдэр БПС Беларускiя нацыякалiсты з'яднаныя на кансерватыўнадзяржаўнiцкай ды радыкальнанацыянальнай iдэалогii. Адна з першых задачаў беларускага нацыяналiзму — гэта зблiжэнне з работнiцкiм рухам. Неабходна раздзьмуць вялiкi падман левонаў аб тым, шго толькi сацыялiсты ды камунiсты бароняць рабочых. Бiсмарк, Тэтчэр, Штраус альбо Пiначэт i Лiпэн не былi пралетарыямi. Аднак, дзякуючы «жалезнаму канцлеру» Бiсмарку, рабочыя ў Нямеччыне атрымалi законы аб страхаваньнi ды палiтыку паляпшэньня становiшча працоўнага люду. Дабрабыт рабочых у Англii пры Тэтчэр стаўся адным з найлепшых у свеце. У нашых суседзяў палякаў антыкамунiстычныя прафсаюзы бiлiся за iнтарэсы працоўныхсупраць камунiстычных паноў. Беларусам жа прыйдзецца вырашаць больш складаную праблему. Задача паяднаньня нацыi i вызваленьня Бацькаўшчыны з-пад улады прадаўшайся наменклатуры ўскладняецца жудаснай нацыянальнай апатыяй i цемнацьцем беларускага народа. Час, калi на хвалi дэмакратычнага ўздымку пачатку 90х можна было знесьцi сiстэму, сыйшоў, не будзем тутака гаварыць аб тым, хто змарнаваў час i збаяўся давесьцi народную рэвалюцыю 91-га году далагiчнага завяршэння.

Але для другога шырокага ўздыму беларускага народу, работнiцкага руху дэмакратычных аспектаў ужо недастаткова. Вопыт «Салiдарнасцi» вучыць многаму, але галоўнае — сацыяльная незадаволенасць мусiць падмацоўвацца магутным нацыянальным уздымам. Пераход прафсаюзаў, перадавых рабочых лiдэраў з агульнадэмакратычнага грунту на змагарнанацыяналiстычны — адзiны шлях вызвалення з-пад улады прарасейскага рэжыму. Залогам перамогi нацыянальнай Рэвалюцыi можа стаць пастаяннае палучэньне працоўным, што iхнае сацыяльнае прынiжэньне з'яўляецца праявай нацыянальнага прыгнёту. Расейскi капiтал «прыватызуе» беларускi агульнанародны нафтагазавы комплекс, гарадзенскi «Азот». Падбiраюцца расейскiя капiталiсты да беларускага калiйнага камбiната. Расейскiя мафiёзi манапольна i беззаконна скупляюць усё, што пажадаюць. Ад Захаду рэжым стварае сцяну, таму гэты працэс для расейскiх банкаў аблегчаны. Беларускi народ павязваюць у путы, з якiх i нашым дзецям вылезьцi будзе немагчыма. Гэтае становiшча як найлепш паказвае, каму прыслугоўвае пануючая ўлада, каму яна належыць.

У рэшце, у простым пералiку каманды Лукашэнкi няма анiводнага беларуса. i гэта ў беларускай дзяржаве! Шэйман, Посахаў, Лiнг, Латыпаў, Падгайны, Агалец, Замяталiн, Цiцянкоў, незапежныя беларусы дзе? А-у-у!

На апошнiм з'ездзе БНФ З.Пазьняк даслаў лiст да прысутных з заклiкам да стварэньня вызваленчага руху. Гэта былi верныя словы, але гэта толькi лiтара «А». Лiтара «Б» у тым, што вызваленчы рух не можа быць выключна дэмакратычным, бо ягоная мэта — нацыянальная рэвалюцыя — не можа быць здабытая «паслядоўнымi дэмакратамi».

У вядомай парламенцкай прапанове Ота фон Бiсмарк сказаў: «Вялiкiя пытаньнi стагоддзя вырашаюцца не прамовамi i не рашэньнямi большасцiу парламенце, а жалезам i крывёю».

Яшчэ не адзiн народ на свеце не здабыў сваю Свабоду просьбамi ды скаргамi. Свабоду можна толькi заваяваць у палiтычным змаганьнi! Нiхто не будзе змагацца за магчымасць прачытаць нейкую газету, а вось за Вялiкую i Вольную Беларусь здатныя iсьцi ў барацьбу тысячы i тысячы патрыётаў. Яшчэ i яшчэ раз аналiзуючы прычыны паразаў беларускага руху на апошнiм гiстарычным этапе з большай выгавiднасьцю выяўляецца нездатнасць старой кагорты палiтыкаў разбудзiць нацыянальную стыхiю народа.

За час менскiх акцыяў пратэсту мне не прыходзiлася чуць ад удзельнiкаў, што яны выйшлi на вулiцу ў парыве «за дэмакратыю». «За Беларусь, за Незалежнасць нашу!» — адказвалi манiфестоўцы. Дэмакратыя — гэта толькi палепшаная страха (крыша), падмурак заўсёды адзiн — моцная нацыя.

Нацыянальная салiдарнасць, як у палякаў, вугорцаў цi эстонцаў, у беларусаў яшчэ, нажаль, не адрадзiлася. Гэты працэс можа зацягнуцца на доўгiя гады, калi беларускае работнiцтва (галоўная энергетычная сiла грамадства) будзе знаходзiцца пад уплывам палавiнчатых непаўнацэнных патрабаваньняў сацыялдэмакратычных ды цэнтрысцкiх сiлаў. Беларускiя рабочыя чакаюць не толькi абароны сваiх сацыяльных правоў, але i таго, каб была ўрэшце сфармуляваная жорстка i завершана Беларуская Нацыянальная iдэя. iдэя, з якой толькi можа iснаваць дзяржава, з якой мае сэнс жыццё кожнага ейнага грамадзянiна. Не ставячы за гэтым апошнюю кропку, неабходна прызнаць: на сённяшнiм этапе развiцця беларусаў кожнае слова да рабочага мусiць быць словам навукi i словам Рэвалюцыi, словам Нацыянальнай iдэi.

Дзеля будучынi Бацькаўшчыны неабходнае нацыянальнае згуртаваньне працоўных. Беларуская элiта не мае права толькi назiраць, як ствараюцца, губляюць усялякую надзею, дэградуюць прынiжаныя рэжымам нашыя беларускiя рабочыя. Рэжым да рэшты ператворыць рабочых у рабоў, беспраблемна расправiцца з нацыяналiстамi, калi рабочыя i нацыяналiсты не стануцца адзiнай сiлай. Калi ж яны будуць iсьцi ў адным шэрагу пад сцягам Беларускай Незалежнай i моцнай дзяржавы, то перамогуць. Бо няма на свеце сiлы, здатнай задушыць Нацыянальны Уздым Народа.


на наступнуюна галоўную старонкуна папярэднюю

Так сама па гэтай тэме:

Першая задача тысячагоддзя — iнтэрв'ю Сяргея Высоцкага, якое растлумачвае асноуныя погляды лiдара БПС.

Жыве нацыянальная рэвалюцыя! — артыкул, ў якім зьмешчаныя многія базавыя прынцыпы Беларускай Партыi Свабоды.

Получи дизайн в подарок от дизайн студии LIFE Бесплатный дизайн от дизайн студии LIFE

Hosted by uCoz